Што канфіскавалі пасля агляду ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе

Міліцыя канфіскавала асабісты нататнік, дамовы з бухгалтарскіх дакументаў і два сістэмныя блокі, певедамляе hrodna.life



Пра гэта распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта Вольга Вялічка s13.ru. Цяпер Вольга знаходзіцца ў запланаваным адпачынку за мяжой. Яна ўпэўненая, што даказаць нявыплату падаткаў немагчыма.

Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі каля 12.00 22 кастрычніка ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. У хоспісе прайшоў «агляд офісных і іншых памяшканняў» — праходзіць праверка ўхілення службовых асоб і супрацоўнікаў хоспіса ад выплаты падаткаў, як напісана ў дакуменце, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life.

Таксама 22 кастрычніка стала вядома, што Дзіцячая паліклініка № 2 Гродна з 23 снежня 2020 года скасуе дагавор арэнды з Гродзенскім дзіцячым хоспісам. Прычына — эпідэміялагічная сітуацыя, памяшканні будуць выкарыстоўвацца для арганізацыі працы з COVID-19. Юрысты паспрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, сказала Вольга Hrodna.life. Варыянтаў іншых памяшканняў для хоспіса ў Вялічка няма.

hrodna.life


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: