Што казаць дзіцяці, калі тату (маму) забралі на «суткі»?

Падчас пратэсных акцый сілавікі затрымліваюць сотні чалавек. Некаторыя беларусы трапляюць у ІЧУ на 10-15 сутак, а дзеці чакаюць бацькоў дома. Як дапамагчы дзіцяці перажыць раптоўнае расстанне з татам ці мамай? rebenok.by звярнуўся за парадамі да псіхолага Таццяны Анішчук.

У сацыяльных сетках усё часцей можна ўбачыць паведамленні, у якіх сваякі і сябры затрыманых непакояцца аб маральным стане іх дзяцей. Людзі разгубленыя і не ведаюць, што ў гэтай сітуацыі казаць дзіцяці. Прыдумаць легенду аб тым, што тата паехаў у камандзіроўку? Або распавесці ўсё як ёсць? А калі дзіця падумае, што яго бацькі — злачынцы? Тэма сапраўды няпростая.

Сказалі фразу — сачыце за рэакцыяй

Таццяна Анішчук перакананая, што перш за ўсё дзецям трэба сказаць праўду. 

— Выдумляць або хаваць нічога не трэба. Невядомасць палохае больш за ўсё, нараджае трывогу. Калі гаворка ідзе пра дзіця старэйшага ўзроста, якое ўжо ходзіць у школу, пагаворыце з ім сур'ёзна, спакойна і паважліва, то-бок, нароўні. Але для пачатку "легалізуйце" яго пачуцці. Дзіця плача — пераканайце яго ў тым, што ў сітуацыі, якая склалася, гэта нармальна, што вы таксама хочаце расплакацца і таксама баіцеся. Справа ў тым, што некаторыя дзеці думаюць: раз я крычу і плачу, я яшчэ больш крыўджу (хвалюю) сваіх бацькоў. Запэўніце, што вы вельмі добра разумееце іх пачуцці. А затым прыступайце да размовы. Спытайце: "Што ты хочаш канкрэтна ведаць?" І падавайце інфармацыю дазавана, нічога не выдумляючы ад сябе. Скажыце, напрыклад: "Ты ведаеш, што цяпер адбываецца ў краіне, ведаеш, што людзей затрымліваюць. Але ўсіх выпускаюць. Мама (тата) атрымае штраф, і ўсё будзе добра".

Абавязкова растлумачце, што цяпер велізарная колькасць людзей — валанцёраў — дапамагаюць дарослым, якіх арыштавалі. Прагаворвайце інфармацыю павольна. Сказалі фразу — глядзіце на рэакцыю дзіцяці.

Не кажыце лішняга па тэлефоне

— Важна сачыць за сваімі размовамі з іншымі. Калі нам трывожна, мы можам пра гэта распавядаць па тэлефоне, не задумваючыся, што дзіця чуе абрыўкі фраз і ў яго вымалёўваецца свая скажоная карціна.

— Максімальна ахаваць дзяцей ад інфармацыі аб жорсткасці пры затрыманні. Некаторыя бацькі спецыяльна паказваюць такія відэа ці фота. Гэтага ні ў якім выпадку нельга рабіць. Так вы яшчэ больш траўмуеце дзіцяці. Ён адразу прадставіць, што яго тата або мама знаходзяцца цяпер менавіта там, у гэтым страшным месцы, паказаным на фота.

Зрабіце кокан з коўдры і вазьміце сябе ў рукі

— Дзіцяці трэба даць максімальнае адчуванне абароненасці, таму як хваляванне за аднаго з бацькоў перш за ўсё парушае пачуццё ўласнай бяспекі. Дадайце элемент гульні: прапануйце дзецям пашукаць самае бяспечнае месца ў доме і ўладкуйцеся там разам пад цёплым пледам.

— Можна нават зрабіць "кокан" з коўдры — гэтакую імітацыю чэрава маці. Але аднаго "кокана" мала. Дарослы чалавек павінен знайсці хоць нейкую апору ў самім сабе, каб дзіця "прычытаў" яго пачуцці і супакоіўся.

Не пакідайце дзіцяці аднаго нават на гадзіну

— Адвозіць дзяцей да бабуль-дзядуль без лішняй патрэбы — не лепшы варыянт. Гэта выкліча дадатковы стрэс. Абставіны, вядома, бываюць розныя. Уявім, што тату затрымлівалі жорстка, а мама ў паніцы адпраўляе дзіця да сваякоў, каб разбірацца ў сітуацыі. У такім выпадку дзіця спалохаецца яшчэ больш — за маму, а значыць, і за сябе. Іншая справа, калі рашэнне пра паездку прынята ў адносна спакойнай абстаноўцы, і дзеці з гэтым рашэннем згодныя. Але ўсё роўна — па вяртанні трэба пабыць з дзіцем нейкі час, каб ён асвоіўся і канчаткова супакоіўся.

— Нельга пакідаць дзіцяці аднаго. Тата адлучыцца ўсяго на гадзіну, але сын ці дачка нафантазіруюць сабе такога... Калі з'ехаць трэба абавязкова, папрасіце сяброў ці нават суседзяў пабыць з дзецьмі, пакуль не вернецеся.

Папрасіце распавесці пра трывогу

— Для малых вельмі карысна ў гэты перыяд маляваць — выліць на паперу ўсе свае страхі. Дзецям старэйшым прапануйце прагаварыць свае трывожныя думкі. "Я адчуваю злосць, крыўду і нават страх, — можа сказаць бацька і затым спытаць: "А што адчуваеш ты?"

— Паглядзіце разам добры фільм ці мульцік. Сплануйце прыемныя паходы або паездкі, у якія вы адправіцеся, калі мама (тата) вернецца дадому. І ўвесь час кажыце: "Нічога страшнага не адбылося. Мы ўсе жывыя-здаровыя " (гэта, вядома, дарэчы, калі ніхто з блізкіх сапраўды не пацярпеў).

Не саромейцеся звяртайцеся па дапамогу

—  Не бойцеся прасіць аб дапамозе — звяртайцеся да псіхолагаў, калі заўважылі, што з дзіцем нешта адбываецца. Для дзяцей затрыманне, адсутнасць бацькоў — гэта шокавая сітуацыя.

— У малых нават можа здарыцца рэгрэс, які знаходзіць выраз ў смактанні пальца, парушэнні сну, моцнай узбудлівасці або пасіўнасці. Падтрымку можна атрымаць бясплатна — ад валанцёраў. Кантакты даступныя ў адмыслова створаных групах у сацыяльных сетках. Калі не атрымаецца знайсці, можаце патэлефанаваць мне па тэлефоне: +37529 320 99 29.

Паводле rebenok.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: