

Мы звязаліся з Алесем Зарэмбюком, с просьбай пракаментаваць сітуацыю. Алесь даслаў нам адмысловую заяву.
У заяве, у прыватнасці, адзначаецца, што "рашэнне Праўлення Беларускага Дома прынята ў сувязі з пашырэннем статутнай дзейнасці арганізацыі, і мы больш не можам прадстаўляць частку памяшкання БД на патрэбы фонду Хартыя97".
У той жа час у заяве адзначаецца, што "Фонд Хартыя97 (Fundacja „KARTA 97”), рэгістрацыйны нумар KRS 0000400445, мае вялікае і прасторнае памяшканне ў Варшаве на вуліцы Маршалкоўскай, якое ў 2012 годзе дапамог знайсці для рэдакцыі сайту Хартыя97 менавіта Беларускі Дом. Рэдакцыя парталу Хартыя97 заўжды знаходзілася і працавала менавіта ў гэтым памяшканні на Маршалкоўскай. Беларускі Дом просіць кіраўніцтва Фонду Хартыя97 вызваліць адзін пакой памерам 19.79 м. кв., які быў на працягу 5 гадоў бясплатна прадстаўлены для працы некалькіх супрацоўнікаў фонду Хартыя97 у Беларускім Доме ў Варшаве на Вейскай 13/3".
"Мы лічым безвыніковым любы знешні ціск на ўнутраныя рашэнні Беларускага Дома і перакананыя, што ўмяшанні ў справы незалежнай няўрадавай арганізацыі Беларускі Дом з’яўляюцца непрымальнымі, — гаворыцца ў заяве. — Беларускі Дом застаецца адкрыты для супрацоўніцтва з ўсімі дэмакратычнымі беларускімі грамадскімі арганізацыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з Фондам Хартыя97 і парталам Charter97".

Меркаванне Наталлі Радзінай можна прачытаць тут