Што падарыць у Новы год? Падарыце шчаслівае жыццё!

Вазьміце да сябе хатняга гадаванца.

Магчыма, гэты момант у вашым жыцці надышоў і вы гатовыя падзяліць свой дом і свой лёс з тым, каму гэтага так не хапае: на навагоднія святы добрым падарункам сабе, а галоўнае, добрай справай будзе ўзяць хатнюю жывёлу з прытулка альбо пункту часовага ўтрымання. Нягледзячы на маленькую колькасць такіх месцаў у Беларусі, жывёлаў у іх шмат. Коткі і сабакі — жывёлы-кампаньёны, яны даўно прыручаныя чалавекам і маюць патрэбу ў сталай хаце і добрых клапатлівых гаспадарах. У прытулках пухнацікі выратаваныя ад холаду і голаду, але для паўнавартаснага шчаслівага жыцця гэтага недастаткова, а ў некаторых месцах утрыманне жывёлаў зусім кароткатэрміновае, пасля чаго іх знішчаюць.

Гэта Палома, з прытулку «Домік выратаваных душ» 


Яна з’явілася ў прытулку яшчэ з лета 2011 года. Амаль праз год, на акцыі «Дарога дадому», якую арганізоўвае ГААЖ «Эгіда», Палому забрала сям’я, якая складалася з мамы, сына і бабулі. Для сабакі нарэшце пачалося шчаслівае жыццё. Але як гром сярод яснага неба — у 2015 годзе памірае гаспадыня, сабака застаецца на апецы сына і пажылой жанчыны. Яшчэ год пражыла Палома ў сваёй любячай сям’і, але яе маленькага гаспадара забралі сваякі ў Брэст, а 88-гадовай бабулі было складана даглядаць сабаку, і пасля выпадку, калі жанчыне стала кепска на выгуле, было прынята рашэнне забіраць сабаку назад у прытулак. Зараз Палома чакае новых гаспадароў.

Лілу — плюшавая красуня з цудоўнымі вачыма.


Вельмі ласкавая, кантактная і прыязная дзяўчынка. Валанцёр забраў яе ў прытулак з аднаго з мінскіх двароў. Котачка з бірузовымі вачыма ўжо амаль два гады знаходзіцца ў прытулку. Котка абсалютна здаровая, прышчэпленая і стэрылізаваная. Аднойчы Лілу ўжо забіралі, але вярнулі менш чым праз суткі, бо адзін з чальцоў сям’і катэгарычна быў супраць коткі ў доме.

Патэлефануйце, калі ваша сэрца адгукнулася на кліч дапамогі ад Паломы ці Лілу — 8 (033) 66-11-625 (Тамара); 8 (044) 772-72-65 (Ірына)

У Мінску, ва ўстанове «Фауна горада» жывёлы ўтрымліваюцца нядоўга, у хуткім часе іх чакае ўсыпленне. Аднаго з вось такіх прыгожых сабакаў можна ўзяць адтуль зараз.

Прытулкі для жывёлаў «Заашанс», «Суперкот», «Кот і сабака» ды Эгіда маюць на сайтах каталогі жывёлаў, што шукаюць дом.

У Мінскай вобласці ёсць прытулкі ў Смалявічах, Слуцку, Салігорску.

А што ў іншых рэгіёнах?

У некаторых гарадах таксама існуюць пункты часовага ўтрымання жывёлаў, дзе патрэба знайсці гаспадара для гадаванцаў вельмі важная — інакш іх чакае ўсыпленне. У Гродна можна ўзяць пухнатага сябра з САГ: паколькі гэтая ўстанова займаецца шэрагам гаспадарчых справаў і ўтрыманне жывёлаў — зусім не першасная іх задача, валанцёры завялі прыгожы інстаграм, каб жадаючым узяць жывёлу было проста і зручна яе выбраць.

Кэці, сабака з Гродна 
Посмотреть эту публикацию в Instagram

Девочка Кэти ищет ДОМ! Кэти - маленький мягкий медведик с мохнатыми ушками. Она представляет собой заряд позитива, энергии и любви. Очень забавная и активная малышка. Любит людей, всегда рада вниманию, встречает с работы, ляжет ближе к ногам, чтоб согреть своим теплом. Кэти очень умная и сообразительная девчонка. Спокойно относится к детям, с котами любит побегать. Ей примерно 2-2,5 месяца. Первично привита. Обработана от паразитов. Вырастет, ориентировочно, среднего размера. В будущем окажем помощь со стерилизацией. Звоните и приезжайте знакомиться! тел. +375 25 9550022, Анастасия или или https://vk.com/max_nastia

Публикация от САХ - НЕ ПРИЮТ! (@animalsgrodno)

На Гомельшчыне дзейнічае прытулак у Рэчыцы «Астравок» Вось якія прыгажуны з’явіліся там зусім нядаўна!
 
Таксама дзейнічае прытулак у Мазыры.

Узяць беспрытульную жывёлу можна ў Брэсце і ПінскуВіцебску і Наваполацку, Бабруйску. Тым, хто не абазнаны ў даглядзе за жывёламі, валанцёры заўжды дапамогуць неабходнымі парадамі ды інфармацыяй.

Важна: памятайце, хатняя жывёла — гэта не цацка, гэта вялікая адказнасць. Але разам з тым гэта вялікае шчасце і сяброўства на ўсё жыццё, гэта безумоўная любоў і вернасць, гэта ласкавае вуркатанне на каленях і цеплыня каля вашай шчакі, гэта шматлікія смешныя гісторыі і забаўныя ўспаміны. Рашэнне падзяліцца сваім домам з бяздомнай коткай ці сабакам — гэта важнае рашэнне, і яно можа стаць найлепшым у вашым жыцці.

Новы год і Каляды — час цудаў, і сапраўдныя цуды здараюцца з тымі, хто здзяйсняе іх сваімі рукамі. Стварыце цуд, падарыце жывёлам шчаслівае жыццё!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: