Што просіць перадаць у ізалятар мастак Алесь Пушкін?

Жонка палітвязня Алеся Пушкіна распавяла пра тое, чаму муж не піша пра сябе і сваю справу.




Нагадаем, 30 сакавіка мастака Алеся Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў.

Мастак — фігурант крымінальнай справы, якую пачала пракуратура па ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне варожасці»). Паводле пракуратуры, «за ўчыненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара, які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» ў Гародні. Зараз мастак знаходзіцца ў ізалятары ў Жодзіне.

Жонка вязня Яніна Пушкіна распавяла: «Лісты ад Алеся прыходзяць, але пра сябе ён па-ранейшаму нічога не піша. У асноўным непакоіцца мастацкай спадчынай, дае заданні, што рабіць з яго карцінамі. А пра сябе і сваю справу, відаць, ім забаронена пісаць ці цэнзура не прапускае такія лісты».

Паводле Яніны Пушкінай з ліставаннем праблем няма: «У гэтым плане як быццам усё ў парадку. Я рэгулярна атрымліваю лісты. Зараз яны даходзяць хутчэй, хаця раней ішлі каля дзесяці дзён. А вось астатнія чамусьці перасталі атрымліваць лісты ад мужа, нават не ведаю, з чым гэта звязана.

Апошнім разам Алесю яго сястра перадала перадачу на 30 кг. У асноўным ваду, некаторыя іншыя неабходныя прадукты. Рэчы наогул не просіць, кажа, што ўсё неабходнае ў яго ёсць. Піша: “Нічога не перадавайце звыш таго, што папрашу”. А просіць звычайна канверты фармата А4».

 «Беларускае Радыё Рацыя»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: