Што вядома пра кампанію, прадукцыя якой стала прычынай трагедыі 3 ліпеня

Што вядома пра расійскую кампаніюі «Пирро-Росс», якую Мінабароны Беларусі абвінаваціла ў трагедыі падчас салюта 3 ліпеня.


Федэральная падатковая служба заблакавала рахункі ААТ «Пирро-Росс», якое было пастаўшчыком феерверкаў для Мінабароны Беларусі, пішуць «Адкрытыя медыя». Першае паведамленне аб прыпыненні плацяжоў датавана 1 сакавіка, апошняе — 1 ліпеня. У 2019 годзе кампанія не выплаціла падаткі і зборы на агульную суму каля 1 млн рублёў, вынікае з базы дадзеных Федэральнай службы судовых прыставаў.

Напярэдадні, 3 ліпеня, падчас святочнага салюту ў Мінску частка снарадаў пазаштатна выбухнула на пускавай устаноўцы. З-за гэтага ў натоўпе гледачоў адна жанчына загінула, дзесяць чалавек было паранена.

Як мяркуецца, прычынай надзвычайнага здарэння, — няякасныя зарады, аб'явіла Мінабароны Беларусі. Следчы камітэт краіны пачаў крымінальную справу па артыкуле «парушэнне правілаў абыходжання з рэчывамі і прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небяспеку для навакольных». У Мінабароны заявілі, што падарваныя ў Мінску салютныя ўстаноўкі і феерверкі былі закуплены ў Расіі ў ААТ «Пирро-Росс» з Сергіева Пасада.

Чым вядомая кампанія «Пирро-Росс»

Кампанія «Пирро-Росс» была заснавана ў 1994 годзе чатырма абароннымі прадпрыемствамі: ФГУП «Красназаводскі хімічны завод» (горад Красназаводск), ФГУП «ФНПЦ «НДІ Прыкладной хіміі» (Сергіеў Пасад), ФГУП «Сігнал» (Чэлябінск) і ФЦДТ «Саюз» (Дзяржынскі), гаворыцца на сайце арганізацыі. Яна займаецца піратэхнічнай і швейнай вытворчасцю.

«Пирро-Росс» ствараўся ў 90-я пад забеспячэнне салютных батарэй Мінабароны, пісаў "Камерсант" у 2015 годзе. Аплату па дзяржкантрактам заказчыкі часам рабілі праз два-тры гады, так што кампаніі прыйшлося распачаць паралельны бізнес — швейную вытворчасць, распавядаў выданню гендырэктар «Пирро-Росс» Сяргей Чанкаеў. Цяпер у кампаніі ёсць пяць фірмовых крам адзення ў Маскоўскай вобласці.

Да 2008 года «Пирро-Росс» не толькі вырабляў для Мінабароны прафесійную піратэхніку некалькіх калібраў, але таксама з'яўляўся адзіным у Расіі вытворцам салютных установак, пісаў «Камерсант».

Кампанія займалася арганізацыяй феерверкаў на святкаванні 300-годдзя Санкт-Пецярбурга і 850-годдзя Масквы, «калі стральба толькі вышыннымі вырабамі калібра 105, 195 і 310 мм, праходзіла ў сарака пунктах сталіцы адначасова. На дадзеным мерапрыемстве было выкарыстана 46 тон феерверачных вырабаў, а феерверк у цэнтральнай кропцы — Вараб'ёвых горах — быў расцэнены расійскімі і замежнымі водгукамі ў СМІ як «грандыёзны і фантастычны», — гаворыцца на сайце кампаніі.

З 2011 года «Пирро-Росс» заключыла 410 дзяржкантракта на агульную суму 306 млн рублёў. Выручка «Пирро-Росс» у 2016 годзе склала 483,8 млн рублёў, прыбытак — 31,2 млн рублёў, вынікае з дадзеных «Контур-Фокусу».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: