Што за камісія пазбаўляе акрэдытацый замежных журналістаў?

З самай раніцы журналістаў замежных СМІ пазбаўляюць акрэдытацый МЗС — а значыць і права працаваць у Беларусі. Некаторыя з іх кажуць, што рашэнні прымае Міжведамасная камісія па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Што гэта за камісія такая — разабралася Еўрарадыё.


Камісія створаная ўказам Аляксандра Лукашэнкі ў лістападзе 2017 года. Яна працуе пры Савеце Бяспекі Рэспублікі Беларусь, а ўзначальвае яе Уладзімір Арчакоў, намеснік Дзяржсакратара СБ.

Апошні раз яе склад змяняўся 20 траўня. У камісію ўваходзяць сілавікі з Савета Бяспекі, Следчага камітэта, Мінабароны, МУС, ААЦ, КДБ. А таксама невялікая колькасць "грамадзянскіх асобаў":

Андрэй Кунцэвіч і Вольга Шпілеўская з Адміністрацыі прэзідэнта;
Віталь Краснабаеў з прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі;
Сяргей Несцяровіч з Мінсувязі;
Яўген Шастакоў з Міністэрства замежных справаў;
Ігар Марзалюк — дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня камісіі па адукацыі, навуцы і культуры
Усевалад Янчэўскі — кіраўнік Парка высокіх тэхналогій.

Удзельнічаюць у пазбаўленні журналістаў замежных СМІ права на працу і... супрацоўнікі дзяржаўных медыяў:

Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты "Беларусь Сегодня"
Аляксандр Карлюкевіч — галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты "Звязда" (увайшоў у склад камісіі як Міністр інфармацыі)
Марат Маркаў — кіраўнік АНТ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: