Што за затрыманні былі ў інтэрнаце БДУ? «Прыйшоў ГУБАЗіК, пытаўся пра кантакты са Сцяпанам Пуцілам»

Сёння ў Мінску прайшлі затрыманні актывістаў і адміністратараў тэлеграм-чатаў. Сярод затрыманых аказаліся магістранты гістфака БДУ — Аляксандр Паршанкоў і Аляксандр Новікаў. Паршанкова праз нейкі час адпусцілі, ён распавёў «Нашай Ніве», што адбывалася.
Аляксандр Новікаў і Аляксандр Паршанкоў

Аляксандр Новікаў і Аляксандр Паршанкоў

«Я ўзначальваю Вольны прафсаюз студэнтаў БДУ, Саша туды таксама ўваходзіць. Мы з ім найлепшыя сябры. Разам жывём у пакоі, разам праходзілі Жодзіна.

Сёння да нас а 7-й раніцы прыйшлі ў інтэрнат з ГУБАЗіКа. Сказалі: тэхніку збірайце і едзем. Па якой справе, у якім статусе — не тлумачылі. З намі паводзілі сябе ветліва. У выніку тэхніку праглядзелі і аддалі. Мне вынеслі папярэджанне аб наступствах удзелу ў масавых мерапрыемствах і адпусцілі».

Новікаву пашанцавала менш: яго адправілі на Акрэсціна. У чым справа, яго сябар дакладна не ведае. Міліцыя запісвала Новікава на відэа, пыталася пра супрацоўніцтва з каналам Сцяпана Пуцілы.

Тэлеграм-канал Вольнага прафсаюза БДУ быў узламаны, адтуль выдалілі падпісантаў. Цяпер доступ да канала вярнуўся стваральнікам.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: