Штраф у 1020 рублёў — за 4 літары ў сацсетках

Днямі Мікола Дзядок даведаўся пра чарговы прысуд за допіс у сацсетках. Адметна, што штраф быў вынесены судом Фрунзенскага раёна яшчэ 16 верасня.

Фота з фэйсбука Мікалая Дзядка

Мікалай Дзядок распавёў пра сваю сёмую “адміністратыўку за экстрэмізм за 1,5 гады”: “Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі… 1020 рублёў за чатыры літары”. Пра гэта грамадскі актывіст, анархіст і журналіст “Новага Часу” напісаў у сваім фэйсбуку.

Мікола Дзядок даведаўся пра свой чарговы штраф 11 лістапада. Судовае ж пасяджэнне па справе аб экстрэмізме адбылося задоўга да таго — ажно 16 верасня. Павесткі на суд па сваёй справе Мікола Дзядок таксама не атрымліваў.

Мікола Дзядок у сваім допісе прапанаваў міліцыі і суду “ўвогуле выключыць мяне з гэтага працэсу — хай проста абменьваюцца між сабой паперамі са скрынамі з майго ўкантакта. Навошта я ім? Лішняе звяно”.

Мікалай Дзядок кажа, што гэта яго ўжо сёмая адміністратыўка за экстрэмізм за 1,5 гады”.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: