Штрафы, рост коштаў на цыгарэты і паліва, новыя цягнікі: што яшчэ зменіцца ў Беларусі з 1 снежня

Якія змены адбудуцца ў Беларусі ў апошні месяц 2019 году?

А1 павысіць кошт тарыфных планаў

A1 з 1 снежня змяняе ўмовы абслугоўвання фізічных асоб і юрыдычных асоб па некаторых тарыфных планах.

Як паведамілі ў кампаніі, з пашырэннем аб’ёму прадстаўленых паслуг зменіцца і кошт абаненцкіх плат, хвілін, SMS, звыш уключаных у абаненцкую плату, дадатковых паслуг некаторых тарыфных планаў, якія стартавалі ў 2019 годзе. Таксама змены закрануць кошт опцый «Безлімітныя званкі ва ўсе сеткі», «Безлімітны інтэрнэт» на архіўных тарыфных планах лінеек «Камфорт» і «Камфорт +».

Зменяцца са снежня і ўмовы абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.

Цыгарэты падаражэюць

З 1 снежня даражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Павышэнне коштаў у сярэднім складзе ад 1 да 10 капеек.

Так, у прыватнасці, з прадукцыі Гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» на 5 капеек даражэюць некаторыя віды цыгарэт Pall Mall, Rothmans, Kent, на 10 капеек — Vogue. А ў «Тытунь-інвест» кошты на асобныя маркі павышаюцца на 1-4 капейкі.

БЧ запускае штодзённыя цягнікі ў Польшчу

Беларуская чыгунка запускае з 15 снежня ў кірунку Варшава-Брэст новы штодзённы цягнік № 126/125, які ўзгоднены з цягніком № 726/725 Брэст-Мінск.

З’ехаць у сталіцу Польшчы з Мінска можна будзе менш, чым за 45 рублёў. А з Брэста — усяго за 31,6 рубля.

З 1 снежня за летнія шыны на аўто могуць пакараць

У Беларусі ўстаноўлены тэрміны абавязковай змены шын. З надыходам зімовага сезону, які працягнецца з 1 снежня па 1 сакавіка, аўтамабілі трэба «пераабуць» у зімовыя шыны.

За ўдзел у дарожным руху транспарту без зімовых шын прадугледжана пакаранне для кіроўцаў. Гэта можа быць папярэджанне або штраф да 0,5 базавай велічыні (1 базавая сёння — 25,5 рубля).

Пры гэтым, з улікам надвор’я і дарожных умоў, ДАІ рэкамендуе аўтаўладальнікам не чакаць 1 снежня і ўжо пераабуваць аўтамабілі ў зімовыя шыны.

У Дзяржаўтаінспекцыі паведамілі, што з 27 лістапада па 4 снежня пройдзе акцыя «Лепшы цюнінг для машын — устаноўка зімовых шын». Яна праводзіцца для прафілактыкі зімовых ДТЗ і прапаганды выкарыстання шын адпаведна сезона.

31 снежня і 2 студзеня могуць зрабіць выходнымі?

Прэм’ер-міністр Сяргей Румас паабяцаў вывучыць магчымасць зрабіць 31 снежня 2019 года і 2 студзеня 2020га ў Беларусі выходнымі днямі.

Беларусы ў петыцыі папрасілі Мінпрацы і Саўмін адмяніць пераносы працоўных дзён, якія выпадаюць на навагоднія святы і зрабіць афіцыйнымі выходнымі тры дні: 31 снежня, 1 студзеня і 2 студзеня.

Паводле myfin.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: