«Шукаюць пацверджанне гіпотэзы». Што вядома пра затрыманні тэхнічных работнікаў TUT.BY

Па справе TUT.BY 18 траўня сілавікі затрымлівалі не толькі адміністрацыю, рэдактараў і журналістаў, але таксама праграміста Віталя Каліноўскага, галоўнага інжынера Алу Лапатка і намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях Аляксандра Дайнэку. А цяпер стала вядома, што ператрус адбываецца ў Віталя Каліноўскага.

Сузаснавальнік партала Кірыла Валошын распавёў dev.by, што і іншыя тэхнічныя спецыялісты прайшлі праз ператрусы і допыты.

Паводле слоў Кірыла Валошына, у аўторак ператрусы прайшлі «і ў сістэмных адміністратараў». Навошта? Кірыла мяркуе, што «следчыя спрабавалі знайсці пацверджанне сваёй гіпотэзы аб тым, што TUT.BY займаўся нейкай дзейнасцю, якая не падпадае пад рэгламент ПВТ».

Дзе і як затрымалі Віталя Каліноўскага, пакуль высветліць не ўдалося: на паведамленні ў сацсетках ён не адказвае. Чаму — таксама не вядома. Кірыл Валошын сказаў dev.by, што таксама не ўяўляе чаму. У TUT.BY Віталь Каліноўскі працуе з 2014 года.

А вось пра галоўнага інжынера Алу Лапатка вядома, што яе забралі проста з пахавання дзядзькі — далі развітацца з нябожчыкам, а затым адразу звезлі. Ала затрыманая на 72 гадзіны, яе статус невядомы, адваката да яе не пусцілі, а перадачу не ўзялі.

Рэдакцыя TUT.BY расказвае, што Ала Лапатка займаецца размеркаваннем задач у аддзеле распрацоўкі, а таксама кантактамі з менеджарамі і ўрэгуляваннем канфліктаў. Яна — адна з першых супрацоўнікаў TUT.BY, працавала з Юрыем Зісерам з самага пачатку. «Euroradio» высветліла, што Ала з'яўляецца саўладальнікам партала — ёй належыць 1%.

Пра Аляксандра Дайнеку кажуць, што апошні раз ён выходзіў на сувязь з сям'ёй увечары 18 траўня: паведаміў, што знаходзіцца ў офісе. Аднак дадому ў выніку не вярнуўся. Дзе цяпер муж, яго жонка Алеся не ведае: у спісах затрыманых на Акрэсціна яго няма, у КДБ сям'і адмовіліся даць інфармацыю.

Аляксандр прыйшоў у кампанію каля сямі гадоў таму на пазіцыю сістэмнага адміністратара і праявіў сябе як адказны і самастойны спецыяліст, «якога не трэба прымушаць працаваць». Дарос да намесніка генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях. На працы праводзіць вельмі шмат часу.

Паводле слоў Кірыла Валошына, у TUT.BY працуе 16 распрацоўшчыкаў, у тым ліку дызайнеры. «Яны займаюцца распрацоўкай усяго софту, якім карыстаецца TUT.BY, пачынаючы ад навінавай стужкі, мабільных праграм (самога партала, яго раздзелаў), заканчваючы кліенцкім кабінетам і сістэмай браніравання рэкламы», — удакладняе сузаснавальнік партала.

Удакладненне важнае, паколькі ўчора па АНТ паказалі фільм, у якім распавядалася, за якое такое парушэнне TUT.BY выключылі з ПВТ і завялі крымінальную справу. У прыватнасці, намеснік начальніка трэцяга ўпраўлення ДФР КДК Беларусі Аляксандр Пракапенка заўважыў:

— Для рэзідэнтаў важна, каб яны аказвалі паслугі з выкарыстаннем праграмнага забеспячэння ўласнай распрацоўкі. У дадзеным выпадку «Тут Бай Медыя» выкарыстоўвала іншае спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, атрымлівала даход за кошт гэтай дзейнасці, што з'яўляецца недапушчальным для рэзідэнтаў. У выніку такой дзейнасці грамадства ўхілілася ад выплаты падаткаў, сума шкоды вылічаецца мільёнамі долараў ЗША.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: