
Фота: концептуал.рф
«Дакладнага падліку мы не вялі. Будзем арыентавацца на папярэднія амністыі, якія праходзілі пры нашай падрыхтоўцы». «Хутчэй за ўсё, будзем прапаноўваць амніставаць пэўныя катэгорыі асоб. Гэта воіны-інтэрнацыяналісты, ветэраны войнаў, ваенных канфліктаў, бацькі-адзіночкі, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці, інваліды па здароўі, чарнобыльцы і гэтак далей. Магчыма, па некаторых складах злачынстваў будзе прапанавана, вельмі часта пытаюцца пра наркатычны артыкул — 328-ы (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. — заўв). Мяркую, што можна разгледзець пытанне, і я таксама буду гэта прапаноўваць, — скараціць на год адбыццё пакарання некаторым катэгорыям асуджаных па гэтым артыкуле», — заявіў міністр.
Ігар Шуневіч адзначыў, што законапраект будзе ў бліжэйшы час падрыхтаваны і ўнесены ў парламент, каб яго паспелі разгледзець да Дня Незалежнасці. Як паведамлялася, у канцы лютага кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынём Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам даручыў сумесна з МУС распрацаваць законапраект аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Апошняя амністыя ў нас была чатыры гады таму. Улічваючы, што гэта юбілейная дата, амністыя можа быць шырэй, чым яна праходзіла звычайна. Можа закрануць асоб, якія адбываюць пакаранне, у плане скарачэння тэрмінаў пазбаўлення волі», — адзначаў тады ў гутарцы з журналістамі Валянцін Сукала.