Шведскі хакейны клуб «Лександ» адмовіўся ляцець у Беларусь на матч супраць «Юнацтва»

Сустрэча паміж камандамі павінна была адбыцца ў рамках групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сезона 2021/22.


«Міжнародная федэрацыя хакея раней прыняла рашэнне не праводзіць мужчынскі Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі, а нядаўна Міжнародная федэрацыя біятлона таксама перанесла запланаваныя спаборніцтвы з Беларусі (гаворка пра этап Кубка свету 2022 у Раўбічах. — прым). Грунтуючыся на інфармацыі, якую мы маем, мы не бачым прычын для якой-небудзь іншай ацэнкі. “Лександ” не будзе гуляць у матчы Лігі чэмпіёнаў, які запланаваны ў Мінску» — прыводзіць тэлеграм-канал TUT.BY словы старшыні «Лександа» Класа Бергстрема.

«Пры гэтым мы не збіраемся дамагацца выключэння “Юнацтва” і будзем прымаць іх дома, як і ўсе іншыя каманды», — дадаў ён.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: