Швейцарскія дэпутаты патрабуюць вызвалення Наталлі Хершэ

У адкрытым лісце, апублікаваным напярэдадні запланаванага на 16 лютага разгляду апеляцыйнай скаргі Наталлі Хершэ, 86 дэпутатаў парламента Швейцарыі звяртаюцца да міністра замежных справаў Беларусі і патрабуюць вызвалення грамадзянкі Швейцарыі, а таксама больш чым 240 іншых палітзняволеных у Беларусі.

Швейцарскія дэпутаты дэманструюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якіх яны "ўсынавілі" ў межах кампаніі #WeStandBYyou

Швейцарскія дэпутаты дэманструюць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, якіх яны "ўсынавілі" ў межах кампаніі #WeStandBYyou

Адкрыты ліст падпісалі прадстаўнікі ўсіх парламенцкіх груп Федэральнага парламента.

“Мы заклікаем вас забяспечыць разгляд скаргі Наталлі Хершэ без палітычных матываў, але ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі справядлівага судовага разбіральніцтва.

Мы заклікаем вас у якасці міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь забяспечыць вызваленне Наталлі Хершэ не пазней вынясення прысуду ў апеляцыйнай інстанцыі. Як грамадзянцы Швейцарыі, спадарыня Хершэ мусіць атрымаць дазвол неадкладна вярнуцца ў Швейцарыю.

Зняволенне Наталлі Хершэ і больш чым 240 іншых палітвязняў з'яўляецца сур'ёзным цяжарам у знешнепалітычных адносінах паміж Швейцарыяй і Беларуссю. Для паляпшэння двухбаковых адносін вельмі важна, каб беларускія ўлады вызвалілі Наталлю Хершэ і ўсіх астатніх палітвязняў!” — гаворыцца ў звароце на адрас Уладзіміра Макея.

Барбара Гізі, дэпутатка Нацыянальнай рады Швейцарыі з Санкт-Галена, горада, у якім апошнія гады жыла Наталля, стала сімвалічнай “хроснай” беларускай палітзняволенай у межах кампаніі нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco.

Наталля Хершэ проста рэалізоўвала свае дэмакратычныя правы. Гэта драконаўскае пакаранне несправядлівае і бесчалавечнае. Прысуд неабходна неадкладна адмяніць, а Наталлю Хершэ вызваліць”, — заявіла сп. Гізі пасля таго, як Хершэ была асуджаная да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі.

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: