Таццяну Севярынец з Днём маці дзяржава павіншавала «суткамі» ў ІЧУ

Таццяну Севярынец, маці палітыка Паўла Севярынца, які ўжо чатыры месяцы ўтрымліваецца за кратамі, затрымалі 14 кастрычніка і адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там яна будзе да заўтрашняга суда за Марш пенсіянераў.




А сёння яе асудзілі завочна на 5 базавых велічынь за ўдзел у ранейшай акцыі. Менавіта на гэты суд Таццяна Севярынец збіралася, калі яе затрымалі ў двары ўласнага дома.

З раніцы Таццяна Севярынец гаварыла, што сённяшні Дзень маці сумны як ніколі, піша racyja.com. Многія з беларускіх маці зведалі дубінкі, газ, засценкі беларускага гестапа за тое, што змагаюцца за лепшую будучыню для сваіх дзяцей.

Дачка Таццяны Севярынец Ганна саркастычна выказалася з нагоды затрымання маці: "Ах вось як, значыць. О такі сёння дзень мацяры ў нас. Маю маму, маці траіх дзяцей і бабулю семярых унукаў, пасля гутаркі ў РАУС адвезлі ў ІВС на суткі да суда. Ну-ну".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: