Тадэвуш Кандрусевіч прыехаў у Літву

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, якога 31 жніўня не пусцілі ў Беларусь, пасля чаго ён знаходзіўся ў Польшчы, прыехаў у Літву. Пра гэта паведамляюць літоўскія СМІ, у тым ліку сайт bns.lt. Мітрапаліта запрасілі вымавіць пропаведзь на нядзельнай імшы ў касцёле ў населеным пункце Шылуве. Аб далейшых планах Тадэвуша Кандрусевіча, дзе ён мае намер знаходзiцца, не паведамляецца.
Раней мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 1 верасня накіраваў ліст у Дзяржпагранкамітэт Беларусі, у якім прасіў растлумачыць, чаму яго не пускаюць у краіну. 11 верасня стала вядома, што адказ ад ГПК прыйшоў, але яго змест не раскрываюць.

31 жніўня ў Беларусь без тлумачэння прычын не пусцілі мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які вяртаўся з камандзіроўкі ў Польшчу. Ён грамадзянін Беларусі і мае права на вяртанне ў краіну.

Праз суткі сітуацыю пракаментаваў Лукашэнка. Ён заявіў, што кіраўнік каталіцкай царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у гэты спіс неўязных, які агульны у Беларусі і Расіі. Ён таксама распавёў, што з'явілася інфармацыя пра магчымасць наяўнасці ў Тадэвуша Кандрусевіча не аднаго грамадзянства.

Кандрусевіч у інтэрв'ю «Настоящему времени» распавёў, што выязджаў у Польшчу на набажэнствы, а ў Варшаве нават не быў. Датычна падвойнага грамадзянства ён адказаў: «У мяне ёсць беларускі пашпарт, я яго паказаў (на мяжы. - Заўвага. Рэд.)», - адказаў мітрапаліт.

Нагадаем, арт. 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае: «Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад». Акрамя таго, права на вяртанне ў краіну грамадзянства гарантаванае і Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека ААН, і Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, ратыфікаваным Беларуссю.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: