Тадэвуш Кандрусевіч шпіталізаваны, чакаецца аперацыя на пазваночніку

Пра гэта паведамляе Catholic.by.
Тадэвуш Кандрусевіч

Тадэвуш Кандрусевіч

У сувязі з запланаванай хірургічнай аперацыяй на пазваночніку з 10 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, будзе знаходзіцца ў шпіталі.

«Рэдакцыя партала Catholic.by звяртаецца з просьбай да ўсіх сваіх чытачоў — вернікаў і людзей добрай волі, — каб у сваіх малітвах, а таксама велікапосных пастановах асаблівым чынам памяталі пра арцыбіскупа і маліліся, просячы аб паспяховай аперацыі і хутчэйшым вяртанні здароўя», — паведамляецца ў звароце на сайце.

Падчас адсутнасці Тадэвуша Кандрусевіча тыя абавязкі, якія дазваляе кананічнае права, будзе выконваць генеральны вікарый — біскуп Юрый Касабуцкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!