Тайную слежку ў Беларусі вядуць адразу некалькі дзяржорганаў, часцей — без падстаў

Заканадаўства Беларусі, якое рэгулюе правілы правядзення тайнага назірання, дазваляе ўладам ажыццяўляць шырокамаштабную слежку за грамадзянамі без якіх-небудзь пацверджанняў яе правамернасці.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International аб праблемах у галіне правоў чалавека ў Беларусі за перыяд з 2013 па 2018 гады, піша news.tut.by.

У дакладзе Amnesty International, які будзе прадстаўлены на 124-й сесіі Камітэта па правах чалавека ААН у кастрычніку, гаворыцца, што з 2013 па 2018 гады ўлады Беларусі па-ранейшаму парушалі цэлы шэраг асноўных правоў чалавека. Акрамя раней ужо апісаных традыцыйных заўваг пра смяротнае пакаранне, парушэнні свабоды сходаў, выказвання меркаванняў ёсць і пункт аб умяшанні ўладаў Беларусі ў асабістае і сямейнае жыццё грамадзян праз правядзенне "аператыўна-следчых мерапрыемстваў."

"Існуючае заканадаўства, якое рэгулюе правілы правядзення тайнага назірання, дазваляе ўладам ажыццяўляць шырокамаштабную слежку без якіх-небудзь пацверджанняў яе правамернасці; пры гэтым адсутнічаюць належнае санкцыянаванне і нагляд за ажыццяўленнем сачэння з боку якога-небудзь незалежнага судовага органа. Сістэма аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ), якая дазваляе законна перахопліваць усе электронныя паведамленні, дазваляе ўладам атрымліваць прамы доступ да ўсіх тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый і звязаных з імі дадзеных. Пастаянная пагроза сачэння абмяжоўвала дзейнасць праваабаронцаў, іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычных актывістаў, а таксама журналістаў", — пішуць аўтары дакладу.

На думку праваабаронцаў, сістэма аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў дазваляе ўладам наўпрост атрымліваць аддалены доступ да ўсіх камунікацыяй карыстальнікаў і звязаным з імі дадзеных, не паведамляючы пра гэта правайдэрам: у адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі, усе правайдэры тэлекамунікацыйных паслуг абавязаны забяспечыць сумяшчальнасць свайго абсталявання з сістэмай САВМ.

Сістэма дазваляе адсочваць камунікацыі ў рэжыме рэальнага часу, а таксама дазваляе атрымліваць доступ да дадзеных, якія тэлекамунікацыйныя аператары абавязаныя захоўваць на працягу пяці гадоў. Сістэма САВМ забяспечвае доступ як да зместу камунікацый, так і да звязаныз з імі метададзеных (напрыклад, дата, час ці месца камунікацыя).

"Права на недатыкальнасць прыватнага жыцця ў Беларусі знаходзіцца пад пагрозай, паколькі заканадаўства краіны дае шырокія паўнамоцтвы для правядзення фізічнага сачэння, уключаючы праслухоўванне памяшканняў або перамоў людзей, а таксама ў сувязі з тым, што ўлады могуць атрымаць доступ да персанальных дадзеных карыстальнікаў праз канфіскацыю іх кампутараў, мабільных тэлефонаў або іншых прыладаў. Тайнае сачэнне ажыццяўляецца адразу некалькі дзяржаўныя органы і вядзецца на падставе цэлага шэрагу шырока і расплывіста сфармуляваных прававых падставаў. У адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, сачэнне можа весціся за людзьмі, якіх не падазраюць у здзяйсненні якіх-небудзь супрацьпраўных дзей. Санкцыянаванне слежкі і нагляд за яе ажыццяўленнем вядзецца неналежным чынам, звычайна іх праводзяць пракуроры, а не незалежны судовы орган", — пазначаюць аўтары дакладу.

У сувязі з гэтым праваабаронцы рэкамендуюць уладам прывесці заканадаўства, якое рэгулюе правілы правядзення тайнага назірання, у адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі Беларусі. У прыватнасці, забяспечыць, каб сачэнне не магла весціся пры недастатковых прававых падставах або без усялякага санкцыянавання, а таксама забяспечыць, каб санкцыянаванне і нагляд за правядзеннем сачэння ажыццяўляліся належным чынам і праводзіліся незалежным судовым органам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-09-28 19:04:29
Божухна, ну, і лапці, гэтыя эўрапейцы!
У Беларусі трывае рэжым унутранай акупацыі! Мясцовая акупацыйная адміністрацыя падпарадкаваная Маскве! Якія правы чалавека!???.. Трэба краіну вызваляць ад акупантаў!
Нават, калі і паслухаць гэтых "адмыслоўцаў", якія раяць утсаляваць нагляд за апэратыўнымі мерапрыемствамі з боку незалежнага суда, то адразу ж варта зазначыць, што ўва ўмовах акупацыі няма і ня можа быць незалежнага суда! Аб чым тут увогуле можна гаварыць!?..
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-28 19:29:44
Якія жахі перадрукоўвае НЧ з замежных прапагандысцкіх антыбеларускіх крыніц (Амністыя), каб прыкрыцца ТУТбаям, але знесці моск маладым беларусам-сваім чытачам.

Жах. Страшна вяртацца ў вашу Беларусь з краіны, дзе жыў і тварыў Вялікі Эдвард Сноўдэн, які працаваў у АНБ і ЦРУ. Жудасна ад думкі, як вам там цяжка жыць на Бацькаўшчыне бедненькім без нашай амерыканскай свабоды і дэмакратыі.
  • Дачка філолага
  • 2018-09-30 11:26:25
Ня слежку а назіранне,ці адсочванне ці сочку...
  • ВР
  • 2018-09-30 14:00:41
Так. Або сачэнне.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: