«Такія людзі, як Арцём Касакоўскі, усяляюць у мяне ўпэўненасць, што ў Беларусі пераможа Свабода»

Нямецкі палітык, дэпутат Еўрапарламента Віола фон Крамон-Таубадэль выказалася ў падтрымку беларускага палітвязня Арцёма Касакоўскага.

"Арцём прысуджаны да 5 гадоў турмы за гэтую адвагу і любоў да свабоды. Як маці я сама салідарная з маці Арцёма. Такія маладыя людзі, як Арцём, усяляюць у мяне ўпэўненасць у тым, што ў #Беларусі пераможа Свабода", — заявіла Віола фон Крамон.

Арцём Касакоўскі — оптык на заводзе "Оптык" у Лідзе. Нарадзіўся ў 1998 годзе. Скончыў фізіка-матэматычны ліцэй у Гродне, Лідскі політэхнічны каледж па спецыяльнасці "Оптык".

Затрыманы 27 верасня 2020 года ў Мінску. 19 ліпеня яго асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Касакоўскі Арцём Ігаравіч.

Калі вы хочаце дапамагчы Арцёму і яго сям'і, гэта можна зрабіць грашовым пераводам:
 4255 1901 2192 2788 да 06/24 (Беларусбанк).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: