Тамара Мацкевіч: Нашы дзеці павінны быць інфармацыйна абаронены ў гэтай вайне

Улады могуць замяніць настаўнікаў у Беларусі на цалкам лаяльныя рэжыму фігуры. Аднак бацькі і дзеці ўжо ніколі не будуць такімі, як раней.

Тамара Мацкевіч

Гэта абмяркоўвалася падчас анлайн-сустрэчы «Выкладчыкі і рэжым: выбары, каронавірус, сістэма».

Вядучую ролю бацькоў у адукацыі дзяцей адзначыла намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч:

— Я прасіла, каб бацькі таксама патрабавалі такіх адкрытых размоваў у школах. Калі ўжо ў нас ёсць інфармацыйныя гадзіны, то, каб гэта не былі гадзіны ідэалогіі, або накачкі якіхсьці ідэй, каб гэта былі гадзіны медыя-пісьменнасці, каб дзяцей вучылі чытаць навіны, вучылі адрозніваць прапаганду ад інфармацыі. Гэта падчас вайны вельмі-вельмі важныя навыкі. Бацькі павінны проста зрабіць каманды разам з настаўнікамі і скарыстаць гэтую сітуацыю.

На думку Тамары Мацкевіч, бацькоўскай супольнасці неабходна абароняць настаўнікаў ад беспадстаўных звальненняў па палітычных матывах.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: