«Таму што такі закон». Пад Рагачовам старыя засталіся без вады

У вёсцы Востраў Рагачоўскага раёна ўлады дэмантавалі калонкі з вадой, піша «Флагшток». І чыноўнікі кажуць, што калонкі будуць дэмантаваныя па ўсім Рагачоўскім раёне — «Таму што такі закон».

Частка вёскі Востраў Рагачоўскага раёна — гэта аграгарадок, які падключаны да цэнтралізаванага водазабеспячэння. Іншая ж частка — гэта вуліцы са старымі дамамі, дзе жывуць пенсіянеры. Калонкі — адзіная для іх крыніца вады.

"На ўсю вуліцу было 5 калонак (студні закапалі гадоў 10 таму). Па законе яны не мелі права на гэта, калі хаця б адзін чалавек карыстаецца калонкай і плаціць за ваду. І грошай бралі як за ваду ў кватэры", — скардзіцца жыхарка.

Кіраўніца справамі сельскай адміністрацыі Пагалоўскага сельсавета Ганна Крупа пракаментавала “Флагштоку” сітуацыю:

Пра якія калонкі можа ісці гаворка? Гэта лічыцца скрадзеная вада, сёння ўся вада ідзе ў дамы па лічыльніках. Калонкі будуць дэмантаваныя па ўсім Рагачоўскім раёне. Таму што такі закон.

У выніку чыноўніца прапанавала становіцца ў чаргу па жыллё ў сельсавет, браць крэдыт і жыць у доме з водаправодам. Як жыць без вады і што рабіць жыхарам раёна сталага веку ў прыватных дамах, чыноўніца не адказала.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: