У панядзелак адбылося пасяджэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), прысвечанае гэтаму пытанню.
"Матчы чэмпіянату свету будуць перанесены з Мінска", — сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы, дзе пройдуць гульні першынства.
Гэтая інфармацыя афіцыйна пацвердзілася
на сайце IIHF. Федэрацыя заявіла, што перанес чэмпіянату непазбежны праз пытанні бяспекі.
Турнір пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Правядзенне чэмпіянату свету было запланавана ў Мінску і Рызе, але пазней розныя еўрапейскія грамадскія арганізацыі заклікалі IIHF перанесці чэмпіянат свету 2021 года з Мінску з-за напружанай палітычнай сітуацыі ў Беларусі.