ТБМ падзякавала беларускім медыкам

Сакратарыят «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» апублікаваў зварот да беларускіх дактароў.
Дактары РНПЦ «Маці і дзіця», фота з Фэйсбука Анатоля Івашчанкі 

Дактары РНПЦ «Маці і дзіця», фота з Фэйсбука Анатоля Івашчанкі 

Публікуем тэкст звароту.

«Паважаныя супрацоўнікі медыцынскай сферы Беларусі!

Дарагія нашы ўрачы і медсёстры!

ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" выказвае шчырую падзяку за вашу штодзённую дзейнасць падчас пандэміі, аб’яўленай Сусветнай арганізацыяй здароўя ў сувязі з распаўсюдам каронавіруса.

Мы ўдзячныя вам за тое, што вы, рызыкуючы сваім здароўем, штодня без мітусні і панікі робіце ўсё, што ў вашых сілах, каб абараніць наш народ ад страшнай хваробы. Вы праяўляеце лепшыя якасці, уласцівыя беларускай нацыі: адказнасць, прафесіяналізм, самаахвярнасць, спагадлівасць і дабрыню.

Дзякуй вам за вашу працу! Будзьце здаровымі!

Беражыце сябе!

Сакратарыят ТБМ»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: