ТБМ прапануе больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў парламенце

Таварыства беларускай мовы звярнулася да старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанка з прапановай больш актыўна выкарыстоўваць беларускую мову ў парламенце.
Уладзімір Андрэйчанка

Уладзімір Андрэйчанка

У прыватнасці, у сваім звароце ТБМ просіць Андрэйчанку весці ўсе пасяджэнні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на дзяржаўнай беларускай мове.

«Было б добра, каб дэпутаты шостага склікання, якія па словах Марзалюка І.А. добра ведаюць дзяржаўную беларускую мову, але часам гэтага саромеюцца (бо так склалася на працягу апошніх 300-сот гадоў, што беларус размаўляе на мове начальства), атрымлівалі адразу ўсе законапраекты ў адпаведнасці з дзейнай Канстытуцыяй на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь і прымалі іх адначасова», — адзначаецца ў звароце.

Таксама ТБМ прапануе зрабіць на 1-м канале БТ пастаянную перадачу «Парламенцкая гадзіна», якую «з цікавасцю будуць глядзець усе выбаршчыкі, каб ведаць, што канкрэтна робяць іх абраннікі ў Палаце прадстаўнікоў і як бароняць іх інтарэсы».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-10-20 15:38:36
Пра ролю ТБМ у "парламенце" можна пачытаць тут: http://belisrael.info/?p=7731 І крышачку тут: http://belisrael.info/?p=8210

Больш цікавага на «Новым Часе»: