ТБМ запрашае на гістарычную школу

Чарговыя заняткі адбудзяцца ў бліжэйшую сераду і пятніцу.

28 жніўня (серада) і 30 жніўня (пятніца) з 18:20 Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны запрашае на чарговыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, вядомым археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, грамадскім дзеячом.

Тэма сустрэчы "Старажытны Мсціслаў у часы ВКЛ", тэма другой - "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма". Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Цікаўных чакаюць у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 28 жніўня і 30 жніўня ў 18:20.

Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!