ТБМ збірае грошы на сваю дзейнасць

Таварыства беларускай мовы імя Францішка скарыны запусціла 30-дзённы збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе ulej.by. Грошы пойдуць на дзейнасць таварыства і рамонт офіса.

ulej.by

ulej.by

Згодна закона грамадскія арганізацыі не могуць весці камерцыйную дзейнасць для забеспячэння сваёй дзейнасці. Грамадская арганізацыя ТБМ павінна аплочваць арэнду сядзібы па камерцыйных коштах. У сядзібе ТБМ не было рамонту больш 20 гадоў.

Адзінымі крыніцамі сродкаў для падтрымання дзейнасці ТБМ з'яўляюцца сяброўскія ўнёскі і ахвяраванні, колькасць якіх, у сувязі з пастаянным павышэннем арэндных ставак, вельмі бракуе.

Да 18 ліпеня каманда праекта плануе сабраць тры тысячы рублёў. За 10 дзён праекту ўдалося сабраць 32 працэнта ад неабходнай сумы, сярод іншых кампанію па зборы сродкаў падтрымаў заснавальнік tut.by Юрый Зісер.

Падтрымаць краўдфандынг можна на розныя сумы. З любымі пытаннямі і прапановамі па кампаніі можна звяртацца на siadziba@gmail.com.

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны было заснавана ў 1989 годзе. У складзе арганізацыі каля 450 мясцовых арганізацый і суполак. Арганізацыя праводзіць грамадскія кампаніі з мэтай абароны розных лінгвістычных правоў, якія маюць дачыненне да беларускай мовы. Мы забяспечваем юрыдычную дапамогу ахвярам дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце і распрацоўваем законапраекты, якія гарантуюць роўныя правы ўсім моўным супольнасцям Беларусі. Таварыства арганізуе семінары, навуковыя канферэнцыі, спаборніцтвы і святкаванні, мэта якіх – папулярызацыя і развіццё беларускай мовы і абарона лінгвістычных правоў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Іван
  • 2018-06-27 21:13:38
ТБМ з'яўляецца заснавальнікам некалькіх газет. Калі газеты не даюць прыбытку іх трэба закрыць. Гэта першае. А потым рухацца далей...
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: