Тэлеграм-канал Ігара Лосіка «Беларусь галаўнога мозгу» прызнаны экстрэмісцкім

Такое рашэнне было прынята 19 красавіка судом Чыгуначнага раёна Гомеля. Падставай для гэтага сталі матэрыялы абласнога ўпраўлення ГУБАЗіКа, паведамляе прэс-служба МУС.
«У суполцы сістэматычна размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, у тым ліку накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці, а таксама абразы прадстаўнікоў праваахоўных органаў і дзяржслужачых», — гаворыцца ў паведамленні.

За публікацыю (рэпост) інфармацыі з названага інтэрнэт-рэсурса прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне да арышту.

Тэлеграм-канал стварыў Ігар Лосік, які з 25 чэрвеня знаходзіцца за кратамі.

Паводле «Нашай Нівы».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: