Тэлеграм-каналы Ашмянаў і Ваўкавыска прызнаныя экстрэмісцкімі

Пракуратура працягвае кампанію па прызнанні розных тэлеграм-рэсурсаў экстрэмісцкімі. Гэтым разам былі пададзеныя заявы на каналы з Ашмянаў і Ваўкавыска. Суд задаволіў прэтэнзіі пракуратуры.

«Паводле заяў органаў пракуратуры, інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналаў "Ваўкавыск для жыцця new" і "Ашмяны" прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

У паведамленнях каналаў пракуроры ўгледзелі заклікі да блакавання руху на дарогах, хуліганства, вандалізму, а таксама знайшлі абразы ў адрас сілавікоў і дзяржслужачых.

Паводле reform.by.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: