Тэнісістка Вікторыя Азаранка адмовілася ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Токіа

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка паведаміла, што прыняла рашэнне адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Токіа.
«Я прыняла вельмі цяжкае для мяне рашэнне — не прымаць удзел у Алімпійскіх гульнях у Токіа. У мяне шмат выдатных успамінаў, калі я выйгравала золата алімпійскага турніру і прадстаўляла Беларусь на папярэдніх Гульнях. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі мы сутыкаемся ў сувязі з пандэміяй, у глыбіні душы я ведаю, што гэта правільнае рашэнне для мяне і маёй каманды. Я з нецярпеннем чакаю Алімпіяду 2024 года ў Парыжы, каб прадстаўляць Беларусь. Жадаю ўсім спартсменам бяспечных, здаровых і паспяховых гульняў!» — напісала Азаранка.

31-гадовая Азаранка — уладальніца 21 тытула ў адзіночным разрадзе, сярод якіх два трафеі Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, алімпійская чэмпіёнка ў міксце і бронзавы прызёр у адзіночным разрадзе на Алімпіядзе-2012 у Лондане.

Паводле pressball.by. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: