Тэрмін раскрыцця спраў рэпрэсаваных могуць перагледзець

Інфармацыя пра справы рэпрэсаваных, старэйшыя за 75 гадоў, мусіць адкрывацца. Але ў Беларусі гэты тэрмін адлічваецца не з моманту вынясення прысуду, а з моманту рэабілітацыі асуджанага.
Аднак гэты тэрмін могуць перагледзець. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента па архівах і справаводстве Віктар Кураш.

Віктар Кураш: «У свой час усталявалі такі тэрмін, бо ёсць справы, у якіх звесткі пра асабістае паходжанне, даносы. А ўжо вырасла новае пакаленне людзей. Таму, каб не ўзнікала супярэчнасцяў, увялі такі тэрмін. Мы зараз пераглядаем яго».

Калі вымяраць сённяшнім тэрмінам, то падрабязнасці спраў рэабілітаваных могуць быць закрытыя як мінімум да 2035 года. А ў агульнадаступныя архівы іх не збіраюцца перадаваць мінімум да 2081 года. То бок, пабачыць падрабязнасці змогуць хіба толькі праўнукі рэпрэсаваных.


Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: