
"Пакуль мы тут стаiм, яны нiчога не пабудуюць!" — кажа Зміцер Дашкевіч. Але відаць у будаўнікоў іншыя планы. Яны знеслі намёты і спрабуюць усталяваць сталёвую агароджу. Актывісты аказваюць супраціў. Завязалася бойка.
Тым часам да месца пачалі збірацца мясцовыя жыхары, які не збіраюцца мірыцца, што побач з іх дамамі і на Дароге смерці збіраюцца будуваць чарговы бізнес-цэнтр.



Вдавочна па выкліку, прыехала міліцэйская машына, але з яе ніхто не выйшаў, машына развярнулася і з'ехала. Але паўсюль шмат людзей ў цывільным, якія здымаюць усё на камеры і не ўмешваюцца ў разборкі.


На месца прыязджала міліцыя. Праваахоўнікі склалі пратаколы, прычым толькі на актывістаў пратэсту. І з'ехалі.
18.50. Да месца партэсту падыходзіць усё больш мясцовых жыхароў. Міліцыя праводзіць аптынне рабочых, па меркаванні актывістаў, магчыма для таго, каб распачаць крымінальны пераслед праціўнікаў будаўніцтва. Аднаму з актывістаў пашкодзілі руку.



Заўтра а 12.00 на Сядзібе БНФ адбудзецца адмысловае пасяджэнне Камітэту па выратаванні Курапат. У ім прымуць удзел прадстаўнікі ПБНФ, БХД і Руху За Свабоду.
Абмеркаванне:
Липский