На абаронцаў Курапатаў напалі невядомыя з крыкамі «Белая раса!»

Напад адбыўся а 4-й ранку падчас выступу барда Андрэя Мельнікава. Сур’ёзна параненых няма, бойка трывала каля хвіліны, нападнікі зніклі ў лесе.

Каля 15 людзей у чорным з закрытымі шалікамі і балаклавамі тварамі з’явіліся з-за рогу будаўнічага плоту ды з крыкамі “Белая раса!” і “Славяне!” накінуліся на валанцёраў. У руках некаторых нападнікаў былі драўляныя кіі. Пасля кароткай сутычкі нападнікі зніклі ў лесе, прайшоўшы праз танэль пад МКАДам.

Актывіст МФ Арцём Леўчанка

Увечары колькасць людзей у лагеры сягала 25-ці. Падчас нападу а 4-й ранку на вахце знаходзіліся Павел Вінаградаў, Зміцер Крэменецкі, Арцём Леўчанка, Андрэй Мельнікаў і іншыя — агулам каля 10 чалавек. Сур’ёзных траўмаў у актывістаў няма, журналісту Алесю Кіркевічу НЧ драўляным кіем рассеклі галаву.

Пасля нападу актывіст Юры Лукашэвіч выклікаў міліцыю, на месца падцягнуліся журналісты “Белсату” ды “Радыё Свабоды”. Прыехаў Зміцер Дашкевіч, Аляксей Янукевіч, Эдуард Пальчыс.

Актывісты лічаць, што напад быў узгоднены з супрацоўнікамі міліцыі, бо міліцыянты ў штацкім, якія дзяжурылі каля будоўлі, за пару гадзін да падзеі зніклі са свайго звыклага паста.

Затое а 8-й гадзіне яны з'явіліся ў аддзяленні міліцыі, дзе запісваліся паказанні пацярпелых актывістаў.

 

За пару хвілін да нападу

 

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: