Тэсты на антыцелы да каронавіруса ў чатыры разы даражэй, чым заяўляла Міністэрства аховы здароўя

У Мар'інагорскай Цэнтральнай раённай бальніцы з'явілася новая платная паслуга — «Экспрэс-тэст для выяўлення антыцелаў да COVID-19». Вынік абяцаюць ўсяго праз 10-15 хвілін з моманту паступлення біялагічнага матэрыялу ў лабараторыю. Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце бальніцы.
Скрыншот з сайта бальніцы, the-village.me

Скрыншот з сайта бальніцы, the-village.me

Як стала вядома, тэст каштуе 40 рублёў (для медработнікаў — 36 рублёў). Яго можна зрабіць без накіравання ад лекара, проста аплаціўшы паслугу ў касе бальніцы. Блогер Nexta называе крыху іншую суму: 42 рублі для насельніцтва, 36 рублёў для медыкаў. Датэлефанавацца да бальніцы, каб спраўдзіць гэтую інфармацыю, не ўдлося.

Нагадаем, што на днях кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Каранік анансаваў кошт тэстаў на антыцелы да каронавірусу: «Улічваючы працавыдаткі арганізацыі тэставання, кошт тэсту будзе складаць парадку 4,2 долара», — сказаў ён.

The Village Беларусь распавядаў, што на днях Міністэрства аховы здароўя заявіла пра свой намер высветліць, колькі беларусаў на самай справе перахварэлі каронавірусам. У некаторых раёнах даследаванне правядуць цэнтралізавана — тэсты на антыцелы да каронавірусу зробяць усім пацыентам, якія знаходзіліся на бальнічным у апошнія два месяцы з нагоды рэспіраторных інфекцый. Астатнія беларусы змогуць зрабіць тэст платна.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: