The Guardian апублікавала артыкул пра «чорны тыдзень» для беларускіх НДА

Брытанскае выданне The Guardian апублікавала артыкул пра рэпрэсіі ў дачыненні да беларускіх недзяржаўных арганізацый.

Толькі за апошнія 10 дзён было праведзена больш за 60 ператрусаў, працягваюцца рэйды і арышты праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў.

Праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што апошняя серыя арыштаў і ператрусаў з'яўляецца часткай «татальнай зачысткі грамадзянскай супольнасці».

«Гэта поўная чыстка грамадзянскай супольнасці. НДА заўсёды знаходзіліся пад ціскам у Беларусі, але гэтыя рэйды, гэтая хваля арыштаў і ператрусаў ніколі не назіралася раней», — сказала выданню Марына Варабей, заснавальніца Freeunion.online

З пачатку ліпеня ператрусы прайшлі больш чым у 40 арганізацыях.

Пасля ператрусаў, НДА пачалі ліквідоўваць — пад «зачыстку» патрапілі ў тым ліку медыяплатформа «Імёны», «Human Constanta», «Прэс-клуб», ПЭН-цэнтр і дзясяткі іншых арганізацый. Толькі сёння, 23 ліпеня, стала вядома пра ліквідацыю больш чым 40 грамадскіх арганізацый.

Паводле belaruspartisan.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: