«Тое, што робяць улады ў апошні час, мае адну назву — нацызм»

Журналіст Ілля Дабратвор з'ехаў з Беларусі.
Фота з фэйсбука Іллі Дабратвора

Фота з фэйсбука Іллі Дабратвора


«На мой вялікі жаль, я вымушаны дзеля бяспекі дзяцей пакінуць канцлагер "Беларусь", — напісаў Ілля Дабратвор на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. —Тое, што робяць улады ў апошні час, мае адну назву — нацызм. Лукашызм значна больш небяспечны, чым той, які мы перамаглі ў 1945 годзе. Той знішчаў фізічна, гэты яшчэ і маральна. Тыя, хто застаўся — трымайцеся, мы абавязкова пераможам. Зямля будзе гарэць пад нагамі акупантаў! Жыве Беларусь!»

Цягам апошніх месяцаў да журналіста дадому рэгулярна наведваліся сілавікі. Яго жонку Іну Дабратвор неаднаразова каралі вялізнымі штрафамі нібыта за пікетаванні, і жанчына вымушаная была з'ехаць у Польшчу. 

17 траўня была распаўсюджаная інфармацыя, нібыта журналіста затрымалі. Пазней яе зняпраўдзіў сам Ілля: ён быў на допыце ў Следчым камітэце.

Цяпер Ілля Дабратвор разам з пяццю непаўналетнімі дзецьмі таксама з'ехаў з Беларусі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: