Толькі адзін з трох тысяч! З чаго б гэта….

Адзін чалавек на тры тысячы карыстаецца прадастаўленым артыкулам 37 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь правам ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз дэпутатаў. Пытанне толькі, з якім вынікам?


Аналіз зваротаў жыхароў Беларусі ў Палату прадстаўнікоў зрабіла Грамадская платформа “Выбірай.by”. І вось да якіх высноваў прыйшлі даследчыкі.

Асноўнымі тэмамі зваротаў на працягу 2012-2016 года былі: прапановы аб змяненні заканадаўства, пытанні экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы. Для грамадзян таксама застаюцца важнымі наступныя пытанні: праблемы жыллѐва-камунальнай гаспадаркі, забеспячэння законнасці і аховы правапарадку, працы і сацыяльнага забеспячэння. Максімальная колькасць зваротаў грамадзян паступіла ў Палату прадстаўнікоў у 2014 годзе — 5721 зваротаў.

Даследчыкі пад час працы сутыкнуліся з такімі праблемамі, як:

•  недастатковы аб'ѐм інфармацыі ў вольным доступе (у прыватнасці, на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў і на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта);

•  адсутнасць канкрэтызацыі зваротаў грамадзян, у статыстычных матэрыялах выкарыстоўваюцца агульныя фармулѐўкі. Да прыкладу, у зваротах грамадзян у камісію  па  пытаннях  экалогіі,  прыродакарыстання  і  чарнобыльскай  катастрофы;

•  няма яснасці, якая менавіта тэма больш за ўсѐ хвалявала грамадзян: агульныя пытанні экалогіі, ліквідацыя наступстваў чарнобыльскай катастрофы, льготы для ліквідатараў ці нешта іншае. Таксама няма яснасці ў фармулѐўцы "іншыя пытанні" (датычна зваротаў грамадзян - якія менавіта пытанні адносяцца да гэтай групы);

•  поўная адсутнасць дадзеных аб тэматычным размеркаванні за 2012-2014 гг. — за гэты перыяд даступныя толькі колькасныя дадзеныя па зваротах у камісіі, без дэталізацыі тэматыкі зваротаў;

•  адсутнасць статыстыкі па рэгіѐнах - няма інфармацыі аб тым, якія асноўныя тэмы хвалявалі грамадзян той ці іншай вобласці.

•  інфармацыйна-аналітычныя бюлетэні не прытрымліваюцца адзінай формы аналізу інфармацыі аб зваротах грамадзян, ад сесіі да сесіі. У прыватнасці за 2016 год, апускаецца інфармацыя аб зваротах грамадзян у пастаянна дзеючыя камісіі, прадстаўленыя дыяграмы з-за няякаснай візуалізацыі не дазваляюць убачыць статыстыку па зваротах грамадзян па абласцях рэспублікі.

Цікава, што ў 2012 годзе часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў Камісію па нацыянальнай бяспецы, у 2013-м  у Камісію па ахове здароўя, фізічнай  культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы, ў 2015-м больш за ўсё прапаноў было па змене заканадаўства, а ў 2016-м на перае месца выйшлі так званыя “іншыя пытанні”.

Што яшчэ высветлілася? Больш інфармацыі можна знайсці на сайце www.vybiraj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць