Толькі праз пяць дзён жонка затрыманага случака даведалася, за што сядзіць яе муж

Толькі праз 5 дзён жонцы Юрыя Гародніка ўдалося даведацца, за што арыштаваны яе муж. Жыхар Слуцка Юры Гароднік быў схоплены ў пятніцу, 7 траўня, у цэнтры горада па дарозе на працу. 10 траўня адбыўся суд, на які нікога з случчан не пусцілі, нават жонку Юрыя. І толькі праз дзён яна змагла даведацца, за што быў затрыманы і асуджаны на 15 содняў яе муж.


Падчас разгляду справы ніхто з міліцыянтаў, а таксама суддзя не падзяліліся з жонкай Юрыя інфармацыяй, па якім жа артыкуле судзяць яе мужа.  


— Толькі сёння, 12 траўня, мне ўдалося дабіцца інфармацыі ад начальніка аддзела грамадскай бяспекі Аляксандра Семяновіча аб сутнасці справы. Юра абвінавачаны па артыкуле 19.11 Адміністрацыйнага кодэксу за перапост матэрыялу з тэлеграм-канала, прызнанага ўладамі экстрэмісцкім.

У Юрыя Гародніка таксама быў канфіскаваны тэлефон — як сродак «злачынства».

— Чаму мяне не пусцілі на судовае паседжанне? Няўжо так цяжка было паведаміць артыкул адміністрацыйнай справы ў адказ на мае запыты? Гэтыя пытанні я задала афіцэру міліцыі пры індывідуальнай сустрэчы сёння, — распавяла жанчына.

Але міліцэйскі начальнік фактычна ўхіліўся ад адказу: «За суддзю і суд адказваць не буду, мы адказваем толькі за дзеянні міліцыі».

Цяпер перадаць вязням прадукты можна толькі ў адзін дзень — сераду. Правілы сталі больш жорсткімі ў параўнанні з восенню, калі насіць перадачы можна было ледзь не кожны дзень. І ў гэты адзіны дзень па незразумелай прычыне супрацоўнікі СІЗА адказаліся ўзяць прадукты. Прынялі толькі прадметы санітарнай гігіены.

— Выглядае, што мой муж для дзяржавы надта сур'ёзны злачынца, для якога недастаткова пакарання па закону, а яшчэ патрэбна, каб ён пагаладаў, — робіць сумную выснову жонку вязня.

Юрый Гароднік павінен выйсці на волю 22 траўня ў 15.55.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: