Тозік лічыць, што ў беларускіх школьнікаў занадта кароткі навучальны год

Навучальны год у беларускіх агульнаадукацыйных школах доўжыцца істотна менш, чым у іншых краінах, што можа негатыўна адбіцца на якасці ведаў, заяўляе віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік.



Як паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе беларускага ўрада, пра гэта Тозік заявіў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў Беларусі, дзе разглядалася выніковая справаздача створанай у краіне па даручэнні прэзідэнта рабочай групы для комплекснага аналізу сістэмы адукацыі.

Тозік паведаміў, што пры вяртанні да 11-гадовага тэрміну навучання і захаванні пяцідзённага працоўнага тыдня ў школах Беларусь апынулася ў велізарным адрыве па колькасці навучальных дзён у навучальным годзе ад краін, якія лічацца лепшымі ў міжнародных рэйтынгах па якасці школьнай адукацыі.

«У нас 170-173 навучальных дня ў годзе, у той час як у краінах Заходняй Еўропы (Германія, Францыя) — 230, у краінах Паўднёва-Усходняй Азіі (Японія, Карэя, Кітай) — 260», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Ён падкрэсліў, што гэты разрыў становіцца яшчэ больш істотным і небяспечным, калі ўлічваць, што ў гэтых краінах навучанне ў школах доўжыцца 12-13 гадоў, а колькасць вучэбных гадзін у тыдзень больш, чым у Беларусі.

Тозік дадаў, што найбольшая колькасць праблемных пытанняў рабочай групай была выяўлена менавіта ў сістэме агульнаадукацыйнай школы. «Асноўныя з іх — зніжэнне ўзроўню і якасці агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі навучэнцаў, нізкі прэстыж прафесіі настаўніка, зарэгламэнтаванасць работы школы, нізкая матывацыя вучняў да вучобы, інертнасць і пазіцыя старонніх назіральнікаў у іх бацькоў», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Яўген
  • 2014-11-01 22:13:42
Я лічу, што ў "спадара" Тозіка занадта вялікі заробак )))
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: