Традыцыйнае шэсце ў Курапаты на Дзяды плануюць на 5 лістапада

Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ падала заяўку ў Мінгарвыканкам і Мінаблвыканкам на правядзенне 5 лістапада традыцыйнага шэсця і мітынга ў Курапатах, прысвечаных Дню памяці продкаў
Дзяды-2016. Фота Арцёма Лявы

Дзяды-2016. Фота Арцёма Лявы


План звычайны, паведамляе euroradio.fm: шэсце пачнецца ад Гадзіннікавага завода (станцыя метро “Парк Чалюскінцаў”), а потым пройдзе праспектам Незалежнасці ды іншымі вуліцамі да ўрочышча, дзе сталіністы расстралялі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек

Дзяды адзначаюцца 2 лістапада. Некалі ў Беларусі гэты быў выходны дзень, але пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі яго адмянілі. Таму традыцыйнае шэсце ў Курапаты, калі 2 лістапада не выпадала на нядзелю, ладзілася раней (летась 30 кастрычніка).

Звычайна збор удзельнікаў праходзіць ад 10.30 да 11.30 ля Гадзіннікавага завода, потым пачынаецца шэсце.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць