Трафік спыняецца? Яшчэ адна іракская авіякампанія адмяніла рэйс у Мінск

Авіярэйс з Багдаду ў Мінск, які павінен быў прыбыць у беларускую сталіцу днём 6 жніўня, адменены. Пра гэта паведамляе анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Авіякампанія FlyBaghdad адмяніла свой пятнічны рэйс у Мінск. Самалёт павінен быў прызямліцца ў аэрапорце ў 11.25 па мінскім часе, адзначае Zerkalo.io.

Раней сёння стала вядома аб адмене рэйса «Іракскіх авіяліній» з Басры ў Мінск.

Нагадаем, напярэдадні амбасадар ЕС у Іраку Марцін Хут заявіў, што рэйсы авіякампаніі «Іракскія авіялініі» адмяняюцца на бліжэйшыя дзесяць дзён. Перавозчык праінфармаваў аб гэтым усе турыстычныя агенцтвы Ірака. Па не пацверджанай пакуль інфармацыі, у бліжэйшы час таксама можа быць абвешчана аб разрыве авіязносін паміж Беларуссю і Іракам.

Еўрапейскі саюз нядаўна ўдзельнічаў у перамовах з Багдадам аб вяртанні іракцаў, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу, і аб тым, каб пераканаць Ірак скараціць палёты ў Мінск.

Між тым сёння кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў аб сігналах, якія сведчаць аб тым, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі шукае патэнцыйных нелегальных мігрантаў не толькі ў Іраку, але і ў іншых краінах.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: