Трансгендерную актывістку Алок не пусцілі ў Беларусь

Вядомую трансгендэрную паэтку і актывістку Алок не пусцілі ў Беларусь. Індыйска-амерыканская дзяячка ехала ў Мінск, каб выступіць тут з лекцыяй на тэму гендэрнай неканформнасці і феміннасці, паведамляе «Еўрарадыё».

Як паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сузаснавальніца праекта Make OUT Віка Біран, беларускія памежнікі спаслаліся на арт. 30 Закона аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства. Паводле гэтага артыкула, уезд у краіну могуць забараніць у выпадку, калі знаходжанне замежніка супярэчыць нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, грамадскаму парадку, абароне маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў грамадзянаў.


Алок адносіць сябе да гендэрна-небінарных асобаў і пра сябе яна гаворыць, выкарыстоўваючы займеннік “мы”. Актывістка хацела распавесці пра свій досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сістэмнай траўмы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-08-01 09:43:49
Можа, і кепска, што не пусцілі, але за яго (яе? іх?) ёсць каму заступіцца. А пра брэсцкага трэнера, якога пазаўчора выгналі з федэрацыі за тое, што быў занадта шчыры на сваім сайце, не хочаце напісаць? Галаслоўнае рашэнне БФШ: http://openchess.by/news/1934.html Допісы пацярпелага: http://brestchess.ucoz.ru/publ/gorjachij_ijul_2018/1-1-0-427

Больш цікавага на «Новым Часе»: