Транспартны падатак адвяжуць ад тэхагляду

Дзяржпошліна на допуск да дарожнага руху не будзе ўключаць у кошту паліва. Пра гэта распавёў 5 кастрычніка ў Палаце прадстаўнікоў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас.

Асноўным рашэннем пытання ўрад бачыць адвязванне выплаты пошліны ад праходжання тэхагляду.

«Права на доступ да дарожнага руху кіроўцы будуць аплачваць у АРІП — на тэрмін ад 1 месяца. То-бок, будзе адноўлена справядлівасць у дачыненні да тых асоб, хто выкарыстоўвае аўтамабіль не круглы год. Самае складанае тут — сістэма кантролю, якая дазволіць выяўляць тых, хто збор не заплацiў», — расказаў прэм'ер-міністр.

Па словах Румаса, вырашыць пытанне з неплацельшчыкамі пошліны на допуск да дарожнага руху дапаможа параўнанні базы АРІП з базамі фотафіксацыі і праходжаннем тэхагляду.

«І тады, хто не заплаціў за допуск да руху, будзе плаціць у падвойным памеры», — дадаў Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі паведаміў, што новая схема, паводле папярэдніх дадзеных, запрацуе з 1 ліпеня 2019 года.

Нагадаем, беларусы вось ужо чатыры гады выплачваюць дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Яна разлічваецца зыходзячы з масы аўтамабіля і не залежыць ад года выпуску або маркі аўто і выплачваецца да праходжання тэхагляду ў поўным аб'ёме. У сувязі з гэтым шматлікія аўтамабілісты сталі ігнараваць тэхагляд.

Стаўкі адрозніваюцца для фізічных асоб і арганізацый. Ад падатку вызваленыя аўтамабілі хуткай дапамогі, МНС, сілавых ведамстваў. Інваліды I або II групы аплачваюць палову кошту дзяржпошліны.

Паводле auto.tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-10-05 12:16:13
Цікава, а сам Румас аплаціў дзяржпошліну за выдачу дазволу на допуск яго выказванняў да размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі? На бягучы месяц заплаціў? Не? Фотафіксіруем парушэнне.

Больш цікавага на «Новым Часе»: