«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс». Адзін з беларускіх банкаў закрыў рахунак прапагандыста Мукавозчыка

Пра гэта Мукавозчык напісаў у сваёй калонцы на сайце «Советской Белоруссии».

Паводле слоў Мукавозчыка, ён атрымаў смс аб тым, што банк спыняе з ім супрацоўніцтва.

«Трапіў у еўрапейскі санкцыйны спіс. І па гэтай прычыне, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына па тэлефоне, "банк мае права ў адпаведнасці з правіламі… вы чыталі… у падпісаным дагаворы…" і гэтак далей», — напісаў прапагандыст.

Нагадаем, у чэрвені ЕС увёў чацвёрты пакет санкцый, у спісе аказаўся і Андрэй Мукавозчык.

Асаблівасць меркаванняў Мукавозчыка ў тым, што яны публікуюцца на старонках «СБ», але адрасаваныя не чытачам «СБ», адзначае «Наша Ніва».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: