Трэнер Віктар Ганчарэнка: Я супраць, калі амапаўцы б'юць просты беларускі народ

Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА беларус Віктар Ганчарэнка ў інтэрв'ю Нобелю Арустамяну раскрытыкаваў дзеянні беларускага АМАПа супраць пратэстоўцаў.

Фота ПФК ЦСКА

— Як і любы нармальны чалавек, я катэгарычна супраць, калі амапаўцы б'юць просты беларускай народ. Для ўсіх людзей зразумела, што гэта няправільна. У мяне ёсць сярод амапаўцаў знаёмыя — гэта здаровыя мужыкі. І, калі яны б'юць народ, я гэтую сітуацыю не разумею і выказваю ім сваё абурэнне пры сустрэчы. Тым больш, мы ведаем, што наш народ лагодны і не злосны, — цытуе Ганчарэнку «Наша Ніва».

Пры гэтым Віктар Ганчарэнка заявіў, што не падтрымлівае рашэнне форварда ЦСКА Іллі Шкурына адмовіцца выступаць за зборную Беларусі.

Адзначым, што яшчэ 15 жніўня ў інтэрв'ю «Прэболу» Ганчарэнка выступіў супраць гвалту і за сумленны падлік галасоў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: