Трэнера Якаўлева сустрэлі на волі з тортам: «Народ-чэмпіён»

Канстанціна Якаўлева сустрэлі сваякі і калегі ды падарылі торт з надпісамі «Мы гуляем сумленна» і «Народ-чэмпіён».
Фота: «Трыбуна»

Фота: «Трыбуна»

Галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» і грамадскі актывіст быў затрыманы на зваротным шляху ў Мінск з Баранавічаў, дзе ён сустракаў вызваленага журналіста Дзмітрыя Руто.

Канстанціна Якаўлева тады адправілі на 15 дзён за краты.

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 артыкула 24.23 КаАП — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». І сёння, 1 ліпеня, Канстанцін Якаўлеў выйшаў на волю.

Трэнера сустрэлі калегі і блізкія. Яны падарылі Канстанціну торт з надпісамі: «Мы гуляем сумленна» і «Народ-чэмпіён».

Паводле gazetaby.media

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: