Трэнеру хакейнай каманды Лукашэнкі хочуць забараніць уезд у Еўрасаюз

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў спіс спартыўных чыноўнікаў і функцыянераў, якім неабходна забараніць уезд у краіны Еўразвяза.

Трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў падтрымаў свайго кіраўніка, п'ючы гарэлку "Прэзідэнт" 


Як адзначаецца, гэтае рашэнне было прынятае на падставе «шматлікіх зваротаў грамадзян і арганізацый», якія паступілі ў адрас БФСС.

Фонд паведамляе, што былі праведзеныя кансультацыі з прадстаўнікамі беларускай і еўрапейскай спартыўнай грамадскасці.

На дадзены момант прапануецца падвергнуць санкцыям пяць чалавек. Гэта:

  • Сяргей Кавальчук, міністр спорту і турызму;
  • Міхаіл Партной, намеснік міністра спорту і турызму;
  • Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра спорту і турызму;
  • Дзмітрый Баскаў, кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі, трэнер хакейнай каманды Лукашэнкі;
  • Дзмітрый Талкачоў, дырэктар РЦАП па веласпорце.

Акрамя гэтага, адзначылі ў фондзе разглядаюцца яшчэ шэраг кандыдатаў у «чорны спіс». персанальныя справы якіх патрабуюць дадатковага разгляду. У прыватнасці, гаворка ідзе пра:

  • Аляксандра Бараулю, намесніка міністра спорту і турызму;
  • Міхаіла Пракапенку, кіраўніку Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я, былому начальніку спортупраўлення Мінгарвыканкама;
  • Руслане Шарапаве, генсеку Беларускай федэрацыі дзюдо;
  • Юрыя Рыбака, беларускага спартсмена (дзюдо, самба).

«Падставай для ўключэння гэтых асоб у спіс візавых санкцыі з’яўляюцца пацверджаныя факты іх непасрэднай датычнасці да грубых парушэнняў правоў спартоўцаў, а таксама рэпрэсій (пагрозы, звальнення) у дачыненні да прадстаўнікоў беларускага спорту», — падкрэслілі ў БФСС.

Паводле naviny.media



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: