Трое сутак за кратамі. А справу — на дапрацоўку

Грамадская актывістка Наталля Гарачка-Басалыга пасля трох сутак за кратамі 27 сакавіка вызвалена ў залі суда Цэнтральнага раёна Мінска. Яе справу адправілі на дапрацоўку. 
Архіўнае фота Радыё Свабода

Архіўнае фота Радыё Свабода

Наталлю Гарачка-Басалыга затрымалі 25 сакавіка ў Кіеўскім скверы падчас мітынгу, прысвечанага 101-й гадавіне абвяшчэння БНР. Трое сутак яна правяла на Акрэсціна.

Па словах Вячаслава Сіўчыка, «Гарачка знаходзілася адна ў камеры, дзе была халодна. Ёй была кепска, міліцыянты адмовіліся выклікаць хуткую. Далі нейкія таблеткі. Учора Гарачку вывелі ў камеру, дзе былі ўсе, каго трэба везці на суд. Там была 18-гадовая Аляксандра Самасюк, якую мусілі весці ў суд Маскоўскага р-на, за тое, што яна ў суботу нагой штурхнула знакамітую скульптуру гарадавога. У гэтай камеры Гарачка была з раніцы да абеду. Усіх павезлі ў суд, а Гарачку павярнулі ў адзіночку».

Разгляд справы 27 сакавіка быў прызначаны на 10:30, але абвестка на дошцы аб'яваў узнікла ля 12:00. «Таму мы ўвайшлі. Патлумачыў, Шабуня (суддзя Вікторыя Шабуня — рэд.) папрасіла ад імя суда прабачэнне і дазволіла прысутнічаць», — распавёў Сіўчык.

У выніку справу вярнулі на дапрацоўку ў Цэнтральны РУУС. Наталлю Гарачка вызвалілі ў залі суда.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!