Трое шахматыстаў адмовіліся ад удзелу ў чэмпіянаце Беларусі

Уладзіслаў Кавалёў, адзіны беларускі шахматыст, які ўваходзіць у Першую сусветную сотню, адмовіўся гуляць у чэмпіянаце Беларусі. Рашэнне ён прыняў за некалькі гадзін да старту турніру.

Уладзіслаў Кавалёў, фота instagram.com/sos_by_2020/


Як паведамляе свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўцы па шахматах і шашках падрыхтаваў «дадатковае пагадненне» да кантрактаў спартсменаў, у якіх казвалася, што спартсменам забараняецца публічна выказвацца без узгаднення з наймальнікам. Таксама ў дадатковым пагадненні былі іншыя абмежаванні. Кавалёў палічыў гэта парушэннем сваіх канстытуцыйных правоў, не стаў падпісваць дакумент і адмовіўся ад спаборніцтваў.

Ад удзелу ў вышэйшай лізе таксама адмовіліся гросмайстар Яўген Падольчанка і міжнародны майстар Віталь Мерыбанаў.

Падольчанка і Мерыбанаў падпісалі адкрыты ліст спартоўцаў з патрабаваннямі да ўлады. Варта адзначыць, што адной з першых гэты ліст падпісала старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.

Паводле REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: