Тром фігурантам па «справе TUT.BY» прад'яўленыя абвінавачанні

Абвінавачанні прад'яўленыя галоўнай бухгалтарцы «ТУТ БАЙ медыя» Анжэле Асад, а таксама менеджарцы праекта TAM.BY Дар'і Данілавай, паведамляе ў Facebook сузаснавальнік TUT.BY Кірыл Валошын.

Раней стала вядома, што Юліі Чарняўскай, удаве Юрыя Зісера, таксама прад'яўленае абвінавачанне. Пра гэта напісала ў Facebook яе дачка Яўгенія.

Інфармацыі аб статусе астатніх супрацоўнікаў TUT.BY пакуль няма, бо адвакаты знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Калі па заканчэнні 10 сутак з моманту затрымання яны не выйдуць на волю, гэта будзе азначаць, што ім таксама прад'яўленыя абвінавачанні і абраная мера стрымання тэрмінам на два месяцы.

Дакладнай інфармацыі аб тым, якія менавіта абвінавачанні прад'яўленыя супрацоўнікам кампаніі, няма: адвакаты не могуць выдаваць гэтыя даныя, а атрымаць каментар у прэс-службы Следчага камітэта не атрымалася. Аднак Камітэт дзяржкантролю 18 траўня заяўляў, што крымінальная справа заведзеная ў дачыненні да службовых асоб «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» па артыкуле ч. 2 арт. 243 КК Беларусі («Ухіленне ад выплаты падаткаў»). Гэты артыкул аднесены да катэгорыі цяжкіх злачынстваў, максімальны тэрмін утрымання пад вартай да суда можа складаць паўтара года.

Варта адзначыць, што сярод затрыманых ёсць шараговыя супрацоўнікі, у прыватнасці, журналісты, якія не маюць дачынення да фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі.

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: