



Значная частка калекцыі экспануецца ў музеі. Тут прадстаўлены навагоднія атрыбуты з усіх кантынентаў: статуэткі з арнаментам абарыгенаў з Аўстраліі, цацкі, зробленыя з ліста бананавага дрэва з Уганды, копія шара, падоранага Папе Рымскаму, цацкі, якімі ўпрыгожвалі каралеўскія балі ў Вене, а таксама савецкая класіка.

Андрэй уладальнік не толькі ўнікальнай для Беларусі калекцыі ёлачных цацак, але і фабрыкі па вырабу ёлачных упрыгожванняў "Грай".
“Пачалося ўсё з хобі. Я выстаўляў свае артэфакты ў 2014 годзе ў гістарычным музеі, і наведвальнікі пыталіся, чаму няма беларускіх цацак, чаму няма сваёй вытворчасці. Менавіта тады я зразумеў, што я хачу зрабіць, — распавёў Андрэй Бягун.

Фабрыка "Грай" на сёння адзіная вытворчасць такога
роду ў Беларусі. “Мы
робім прадукцыю не толькі для беларускіх сем'яў, але і карпаратыўныя падарункі,
таму што цікавасць да навагодніх ёлак падае і людзі глядзяць на Новы год з
іншага боку”, — дадае Андрэй.

Дарэчы, арганізатары фактычна адкрылі ў сценах музея філіял фабрыкі, дзе ўсе жадаючыя могуць не толькі падгледзець тэхнікі вытворчасці, але і распісаць свой шкляны шар. Вельми захапляльны занятак, дарэчы. Абавязкова паспрабуйце!

Некалькі
супрацоўнікаў фабрыкі "Грай" будуць працаваць у музеі і паказваць
усім жадаючым сакрэты вытворчасці ёлачных цацак. Напрыклад,
для вырабу аб'ёмных шароў выкарыстоўваецца спецыяльная рэльефная тэхніка —
налепка. Для
ф’юзінга кавалачкі шкла разаграваюць да 900 градусаў, каб яны сплавіліся разам,
і атрымалася ўпрыгожванне.

Майстар-класы па роспісу шароў будуць праходзіць у музеі-фабрыцы кожны дзень, пад кіраўніцтвам прафесійных дызайнераў і мастакоў.

У музеі кожнае дзіця зможа запусціць механічны калядны гарадок з дамамі, каруселлю, ёлкай, вуліцамі, напоўненымі жыхарамі. Такія гарадкі вырабляюцца галандскімі майстрамі ў адзіным экзэмпляры і становяцца падзеяй у кожным горадзе, дзе з'яўляюцца. У мінскім музеі-фабрыцы ёлачных цацак — з'явіўся першы такі "жывы" мястэчка ў нашым горадзе!

На ўваходзе ў музей будзе працаваць крама фабрыкі "Грай", дзе можна набыць падарунак на дзень нараджэння, навагоднія святы або замовіць карпаратыўныя ўпрыгажэнні.
Бліжэй да Новага года арганізатары паабяцалі шмат майстар-класаў і спецыяльных акцый, але каб ніхто не чакаў снежня, ужо цяпер разам з уваходным квітком наведвальнікі атрымаюць рубель, які можна выдаткаваць на калядным базары.

Музей
будзе працаваць на працягу ўсяго трох месяцаў, з 10 кастрычніка да 15 студзеня
2018. Але не толькі жыхары Мінску змогуць дакрануцца да калядных цудаў. У
лістападзе філіял музея адчыніць дзверы ў Гомелі, у палацы
Румянцавых-Паскевічаў.